Минск
23 апреля 2020

23 красавіка, а 12-й гадзіне ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца другая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам».

Белкнига - "Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 2" у кнігарні "Дом книги "Светоч"!

У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і беларускі пісьменнік Адам Глобус.

На сустрэчы пойдзе размова пра самаго пісьменніка, яго асобу, аб тым, якім ён быў у жыцці і творчасці.

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» — гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова аб асобе, творчасці і жыццёвым шляху знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на нашым Youtube-канале.